Пасляваенныя манументы ў посткамуністычнай Еўропе - канферэнцыя ў Загрэбе (Харватыя)

17-18 лютага 2017 года ў Загрэбе (Харватыя) пройдзе міжнародная канферэнцыя "Вайна, рэвалюцыя і памяць: Пасляваенныя помнікі ў посткамуністычнай Еўропе".

Другая сусветная вайна сталася калектыўнай траўмай у памяці і свядомасці еўрапейцаў. Гэта стала чыннікам ўзвядзення мноства манументаў па ўсёй Еўропе ў памяць пра падзеі і ахвяр вайны.

Успрыманне манументаў, створаных у перыяд сацыялізму для ўшанавання памяці пра другую сусветную вайну, рэзка змянілася. Іх значэнне і эстэтычная каштоўнасць - пад пытаннем або адмаўляюцца. Гвалтоўны разрыў з былым рэжымам прывёў да іх перамяшчэння і выдалення з грамадскай прасторы або вынішчэння. Гэтыя пытанні будуць абмеркоўвацца на міжнароднай канферэнцыі.

Удзельнікі канферэнцыі змогуць абмеркаваць праблемы захавання манументаў, прысвечаных другой сусветнай вайне (у былой Югаславіі і еўрапейскіх краінах былога камуністычнага блоку), а таксама працэсы іх пераацэнкі, пытанні гістарычнага рэвізіянізму.

Сярод тэм дыскусій - даследаванні і кансервацыя манументаў, мадэлі менеджменту мемарыяльных комплексаў, сацыялістычная спадчына і турызм, праблемы інтэрпрэтацыі і рэпрэзентацыі гістарычнай памяці пра другую сусветную вайну.

Мова канферэнцыі - ангельская.

Дэдлайн - 1 лістапада 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

Источник: MladiInfo.eu