Паскорыць рэгістрацю грамадскіх аргнізацый можна анлайн

На партале ngo.by адкрыўся ўнікальны для Беларусі бясплатны сэрвіс — сістэма генерацыі афіцыйных дакументаў, якія патрабуюцца для стварэння грамадскіх арганізацый. Запоўніўшы некалькі радкоў у інтэрактыўных формах, карыстальнікі атрымліваюць поўны пакет рэгістрацыйных дакументаў: статут, пратакол устаноўчага сходу, заяву ў рэгіструючы орган, спіс заснавальнікаў і членаў кіруючага органа, звесткі аб рэвізары і ўзор гарантыйнага ліста ад уладальніка будучага юрыдычнага адрасу НДА.

Сістэма фарміруе дакументы са стандартных блокаў, якія ёсць у статутах, заявах і пратаколах арганізацый, што прайшлі рэгістрацыю раней. Ад карыстальніка патрабуецца дадаць фактычныя дадзеныя: назву арганізацыі, імёны заснавальнікаў, месца і час правядзення ўстаноўчага сходу, фармулёўкі мэтаў і задач.

Дакументы ствараюцца ў закрытым кабінеце, вяртацца да чарнавікоў можна шмат разоў. А калі тэксты цалкам гатовыя — спампаваць іх, ўнесці апошнія карэктывы, раздрукаваць і адправіць  у рэгіструючы орган.

Стварыць сістыму дапамаглі экспертныя веды супрацоўнікаў і валанцёраў «Аб'яднанага шляху» адносна ўсіх аспектаў працы НДА ў Беларусі.

Стваральнікі сэрвісу мяркуюць, што ён не толькі зможа вырашыць прагматычныя задачы грамадскіх ініцыятыў, але і стане своеасаблівым падручнікам для тых, хто задумваецца аб прафесійнай працы ў некамерцыйным сектары альбо навучае актывістаў. Паступова сістэма будзе дапаўняцца іншымі модулямі: па рэгістрацыі сімволікі, падрыхтоўцы справаздачных дакументаў для дзеючых НДА і г.д.

Дадатковая інфармацыя: uwb@ngo.by, тэл .: +375 296 30 32 76 (Святлана Русанава, каардынатар праграм).

Крыніца: ngo.by