Парламенцкая Асамблея НАТА запрашае да ўдзелу ў даследчай праграме (Брусель)

Парламенцкая Асамблея НАТА (Брусель) штогод набірае 10 асістэнтаў-даследчыкаў для міжнароднага сакратарыята. Большасць месцаў аддаецца кандыдатам з краін-сябраў Альянса, аднак кандыдаты з краін, якія не з'яўляюцца сябрамі НАТА, таксама могуць падаць заяўкі - ў межах стыпендыяльнай праграмы імя Лаіка Бувара (прэзідэнта Парламенцкай Асамблеі НАТА ў 1992-1994 гадах).

Па праграме першыя 5 асістэнтаў-даследчыкаў будуць удзельнічаць са студзеня па чэрвень, другія - са жніўня па лістапад. Вітаюцца кандыдаты з добрым прафесійным досведам (улічваюцца інтэрнатура і ўдзел у праектах).

Даследчыкі будуць удзельнічаць у паламенцкіх сесіях Асамблеі, рабіць занатоўкі, рыхтаваць справаздачы, чарнавікі выступаў, суправаджальныя інфармацыйныя даведачныя матэрыялы ды інш.

Патрабаванні: магістарская ступень у галіне палітычных навук. міжнародных адносін, вольнае валоданне ангельскай і французскай мовамі.

Тэрмін праграмы - 3,5-5 месяцаў. Штомесячная стыпендыя складае 750 еўра, арганізатары забяспечваюць пражыванне ў прасторным катэджы ў цэнтры Бруселя, пакрыццё медыцынскага страхавання, пакрыццё выдаткаў на вандроўку - індывідуальна.

Кандыдаты мусяць падаць заяўкі на ангельскай ці французскай мове. Заяўка на ўдзел уключае:

- суправаджальны ліст з тлумачэннем інтарэсаў і кампетэнцый;

- CV з пазначэннем нацыянальнасці і ўзроўню валодання мовамі;

- прыклад пісьмовай працы (максімум 5 старонак) па адпаведнай тэме (знешняя палітыка, міжнародныя адносіны, абарона і бяспека, інш.), любая крыніца ці цытатат могуць быць даданы ў матэрыял;

- 2 лісты-рэкамендацыі (акадэмічны ці прафесійны).

Заяўка падаецца ў адным pdf-файле на е-мэйл: ra-programme@nato-pa.int. Дэдлайн - 16 кастрычніка 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле NATO-PA.int.