Open Society Foundations: Еўразійская стыпендыяльная праграма ва Ўніверсітэце Тарту (Эстонія)

Грамадзяне Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Кіргізіі, Таджыкістана, Туркменістана і Ўзбекістана могуць удзельнічаць у 5-месячнай стыпендыяльнай праграме ў Інстытуце палітычных даследаванняў імя Ёгана Скітэ. Тэма праграмы - палітычны і сацыяльны пераходны перыяд у Еўразіі і краінах Усходняй Еўропы ў параўнальнай перспектыве. Запрашаюцца тыя, хто збіраецца абараніць доктарскую, і ўладальнікі PhD-ступені.

Рэзідэнцкая праграма дазваляе развіваць аналітычныя якасці, навыкі даследчай працы і далучыцца да пабудовы міжнароднай сеткі ў гэтай галіне. Працоўная мова праграмы - ангельская.

Дэдлайн - 20 лістапада 2016 года. Спампаваць апісанне стыпендыяльнай праграмы. Падрабязнасці тут. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, лістуйце на е-мэйл: EurasiaFellows@ut.ee.

 

Крыніца: CEURUS.ut.ee