Офіс прасоўвання ініцыятыў: Трэнінг па пытаннях гендэру ў працы з моладдзю (Мінск)

23-26 чэрвеня 2016 года ў Мінску Офіс прасоўвання ініцыятыў (Беларусь) ладзіць бясплатны трэнінг "Гендэрная адчувальнасць у інфармацыйнай дзейнасці ў працы з моладдзю".

Тэмы трэнінгу: гендэрна карэктны дыялог; міжнароднае заканадаўства па пытаннях гендэру; падыход да інфармацыі з улікам гендэру ды інш. Запрашаюцца спецыялісты па працы з моладдзю, настаўнікі школ, гімназій, ліцэяў; выкладчыкі цэнтраў дадатковай адукацыі; прадстаўнікі некамерцыйных арганізацыі, трэнеры.

Удзельнікі трэнінгу пазнаёмяцца з гісторыяй гендэрнага пытання ў свеце, досведам грамадскіх кампаній некамерцыйных арганізацый, улікам гендэру ў адукацыі і інфармацыйный дзейнасці арганізацый.

Арганізатары забяспечваюць пражываннем у Мінску, абеды і кава-паўзы.

Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-анкету. Дэдлайн - 12 чэрвеня 2016 года. Падрабязная інфармацыя пра трэнінг - на гэтай старонцы. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, лістуйце на е-мэйл: evs.oip@gmail.com, тэлефануйце па нумары: (029) 395 85 02.

 

Паводле NGO-OIP.by.