Офіс па правах людзей з інваліднасцю прэзентуе маніторынг даступнасці турыстычных аб'ектаў (Мінск)

27 верасня 2016 года - у Сусветны дзень турызму - Офіс па правах людзей з інваліднасцю прэзентую вынікі маніторынгу даступнасці турыстычных аб'ектаў Мінску.

Спецыялісты розных ведамстваў у фармаце "круглага стала" абмяркуюць пытанні развіцця турыстычнай сферы Беларусі з улікам даступнасці для людзей з інваліднасцю.

У мерапрыемстве возьмуць удзел:

- Санака Самарасінха, кіраўнік прадстаўніцтва Праграмы развіцця ААН у Беларусі;

- Сяргей Драздоўскі, кіраўнік Офіса па правах людзей з інваліднасцю;

- Ірына Іванова, Мясцовы фонд спрыяння развіццю міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва "Інтэракцыя";

- Леанід Гайдукевіч, факультэт міжнародных адносін БДУ;

- інш.

У абмеркаванні таксама ўдзельнічаюць прадстаўнікі турыстычных арганізацый.

Пачатак мерапрыемства - а 10-й раніцы.

Сустрэча пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Кірава, 13, гатэль Crowne Plaza. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па тэл: (029) 633 90 48 (Наталля), праз е-мэйл: n_borisenko@mail.ru.

Прадстаўнікі СМІ мусяць звяртацца да Таццяны Жарнасек (спецыялісткі па камунікацыях Офіса па правах людзей з інваліднасцю) па тэл.: (029) 332 85 76, (025) 722 92 75.

 

Паводле DisRight.org