Новыя медыя: Трэнінгі для недзяржаўных арганізацый

Што такое новыя медыя? Як ствараць медыя-кантэнт? Як рабіць яго прасоўванне для сваіх аудыторый. Пра гэта эксперты ініцыятывы "New Group Media" у межах "New Media Lab" распавядуць у Мінску на адмысловым курсе "Новыя Медыя для НДА".

Мэта трэнінгу - павышэнне лічбавай прысутнасці НДА Беларусі праз прадстаўніцтва арганізацый і іх дзейнасці ў медыяпрасторы для інфармавання мэтавых груп і шырокай грамадскай супольнасці.

Тэмы трэнінгу:

  1. Што такое новыя медыя?
  2. Як ствараць медыя-кантэнт?
  3. Прасоўванне створанага кантэнта.

Да ўдзелу запрашаюцца актывісты НДА, зацікаўленыя ў прамоўцыі сваёй дзейнасці і ўзмацненні ўплыву на свае мэтавыя групы. Пасля навучання ўдзельнікі трэнінгу мусяць на працягу месяца ствараць асабісты медыя-кантэнт, зрабіць прэзентацыю сваёй арганізацыі з выкарыстаннем атрыманых ведаў.

Арганізатары пакрываюць пражыванне, харчаванне і транспартныя выдаткі ўдзельнікаў. Мовы трэнінгу - беларуская, руская. Трэнінгі адбудуцца 7-га і 9-га лістапада 2014 года (на выбар). Апошні дзень падачы заявак - 30 кастрычніка 2014 года. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на е-мэйл: info.newgroupmedia@gmail.com.

Паводле Ampby.org.