Новы час: Журналісцкі конкурс імя Аляксея Караля для моладзі

Беларускае выданне "Новы час" ладзіць конкурс імя Аляксея Караля для маладых журналістаў і публіцыстаў.

На конкурс прымаюцца матэрыялы на беларускай мове. Патрабаванне да кандыдатаў - узрост да 30 год. Вітаюцца пачаткоўцы!

Журы разгледзіць як артыкулы, так і мультымедыйныя працы, відэасюжэты ці дакументальныя стужкі канкурсантаў.

Намінацыя конкурсу:

- лепшы грамадска-палітычны матэрыял;

- лепшы сацыяльна-эканамічны матэрыял;

- лепшы культурна-гістарычны матэрыял.

Трох пераможцаў конкурсу вызначыць рэдакцыя "Новага часу", яшчэ трох - аўдыторыя выдання.

Для ўдзельнікаў конкурсу пройдуць майстар-класы беларускіх публіцыстаў, літаратараў, праваабаронцаў, г.д. (сярод вядоўцаў - Сяргей Пульша, Алесь Бяляцкі, Валярына Кустава, інш.).

Патрабаванні да конкурсных матэрыялаў:

- аб'ём артыкула - 6 тыс. сімвалаў (без прабелаў), памер фота (пры наяўнасці): мінімум 600х800, максімум 1,8 тыс. х 2,4 тыс. пікселяў (неабходна зрабіць подпісы да фотаздымкаў);

- аўдыё- ці відэаматэрыяла мусяць быць запампаваны на воблачны сервіс у Сеціве.

Аўтар мусіць зрабіць сціслы аповед пра сябе (максімум 500 сімвалаў) і адправіць свой фотапартрэт. Заяўкі неабходна адпраўляць на е-мэйл: NovyChas@gmail.com (з тэмай ліста "Конкурс"). Дэдлайн - 1 красавіка 2017 года.

Конкурс заснаваны на знак памяці і павагі да былога рэдактара выдання "Новы час", славутага айчыннага журналіста-міжнародніка, публіцыста і гісторыка Аляксея Караля. Падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы.

 

Паводле BAJ.by