Новая Еўразія: Візіт па бізнэс-адукацыі

Установа "Новая Еўразія" ладзіць для прадстаўнікоў сістэмы вышэйшай адукацыі і Міністэрства эканомікі Беларусі міжнародны візіт па абмене досведам. Візіт пройдзе ў чэрвені 2015 года ў адну (ці дзве) з наступных краінаў: Латвію, Літву, Расію, Украіну.

Паездка ўключае сустрэчы з прадстаўнікамі бізнэс-школ, вышэйшых навучальных устаноў, прафесійных асацыяцый і недзяржаўных арганізацый, якія спрыяюць развіццю бізнэс-адукацыі або ажыццяўляюць паслугі ў гэтай сферы.

Запрашаюцца:

- прадстаўнікі міністэрства адукацыі і міністэрства эканомікі Беларусі,

- кіраўніцтва бізнэс-школ,

- бізнэс-трэнеры,

- адміністратары ўніверсітэтаў,

- прадстаўнікі прафесійных асацыяцый і недзяржаўных арганізацый, якія працуюць у сферы бізнэс-адукацыі.

Рэгістрацыя ўдельнікаў ажыццяўляецца да 29 траўня 2015 года. Для рэгістрацыі неабходна звярнуцца да спецыяліста "Новай Еўразіі" Юліі Лемешавай па тэл.: (017) 204 87 02, альбо праз е-мэйл: julia@eurasia.by.

 

Паводле Adukacyja.info.