Новая Еўразія: Вакансія спецыяліста па кіраванні праектамі (Мінск)

 

Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова "Новая Еўраўзія" (Беларусь) шукае спецыяліста па кіраванні праектамі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- вышэйшая адукацыя ў сферы бізнесу, эканомікі, права, грамадскіх, гуманітарных навук;

- навыкі працы з фактамі, дадзенымі, інфармацыяй - для сістэматызацыі і справаздач, падрыхтоўкі баз дадзеных;

- валоданне пісьмовай і вуснай ангельскай мовай ("Upper Intermediate"). Вітаецца досвед супрацоўніцтва з арганізацыямі некамерцыйнага сектара, удзелу ў міжнародных праектах.

Працоўныя абавязкі:

  • кіраванне праектамі ў галіне інстытуцыянальнага развіцця некамерцыйных арганізацый;
  • планаванне і арганізацыя кансультацыйных і інфармацыйных мерапрыемстваў для НКА, ініцыятыў грамадзян і мясцовых органаў улады, бізнесу (праца звязана з камандзіроўкамі па Беларусі);
  • распрацоўка перспектыўных накірункаў;
  • маніторынг і каардынацыя дзейнасці арганізацый-партнёраў, экспертнае і кансультацыйнае суправаджэнне;
  • аналіз дасягнутых вынікаў;
  • падрыхтоўка справаздач на ангельскай і рускай мовах.

Умовы працы - у цэнтры Мінска. Зацікаўленыя кандыдаты мусяць адправіць рэзюмэ на е-мэйл: resume@eurasia.by. Дэдлайн - 20 верасня 2016 года. Падрабязней - на гэтай старонцы.

 

Паводле Eurasia.by