Новая Еўразія: Вакансія бухгалтара (Беларусь)

Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова "Новая Еўразія" (Беларусь) прапануе вакансію бухгалтара.

Патрабаванні да кандыдатаў: вышэйшая адукацыя ў галіне бухгалтарскага ўліку і фінансаў; валоданне праграмай 1С Бухгалтэрыя 8.0; веданне ангельскай мовы на працоўным узроўні; досвед працы бухгалтарам мінімум 2 гады.

У працоўныя абавязкі ўваходзяць: улік разлікаў з пастаўшчыкамі і інш.; паштовая карэспандэнцыя; закупка офісных тавараў; афармленне тэндэрнай дакументацыі; улік прадстаўніцкіх выдаткаў на мерапрыемствы і г.д.

Зацікаўленыя кандыдаты мусяць адправіць рэзюмэ ў вольнай форме на е-мэйл: resume@eurasia.by.

Абраныя кандыдаты будуць запрошаны на сумоўе.

Дэдлайн - 15 верасня 2016 года.

Даведкі па тэл.: (029) 638 47 05 (спадарыня Вераніка Вітальеўна).

Падрабязнасці - тут.

 

 

 

Паводле Eurasia.by.