Новая Еўразія: Вакансіі асістэнта праектаў і бухгалтара

Установа "Новая Еўразія" запрашае на працу бухгалтара і асістэнта па праектах. Кандыдаты мусяць да 15 сакавіка 2015 года даслаць рэзюмэ і матывацыйны ліст, які можа быць напісаны ў адвольнай форме. Дасылаць заяўку з кантактнымі дадзенымі неабходна на электронны адрас: resume@eurasia.by. Адабраныя кандыдаты будуць запрошаны на інтэрв'ю. Арганізацыя прапануе цікавую, творчую працу ў крэатыўнай камандзе, прафесійнае развіццё, сацыяльны пакет.

Патрабаванні да кандыдатаў на вакансію "Бухгалтар":

- вышэйшая адукацыя ў сферы эканомікі,

- досвед працы на пасадзе бухгалтара (мінімум 2 гады),

- добрае валоданне 1С бухгалтэрыя, "Кліент-Банк", Microsoft Excel,

- веданне ангельскай мовы,

- ініцыятыўнасць і матываванасць да працы ў камандзе,

- стрэсаўстойлівасць і магчымасць катраляваць некалькі працэсаў адначасова.

Асноўныя абавязкі:

  • бухгалтарскі ўлік "Банк-Кліент", каса, авансавыя справаздачы і інш.,
  • распрацоўка бюджэту праектаў і праграмаў,
  • праверка мэтавага расходу сродкаў па заключаных дамовах,
  • бухгалтарскія і фінансавыя справаздачы аб рэалізацыі праектаў, у тым ліку міжнароднай тэхнічнай дапамогі,
  • маніторынгавыя візіты да арганізацыяў-атрымальнікаў сродкаў мэтавай фінансавай дапамогі,
  • распрацоўка крытэраў і правядзенне тэндэраў, разгляд камерцыйных прапановаў, афармленне тэндэрнай дакументацыі,
  • узаемадзеянне з атрымальнікамі мэтавай фінансавай дапамогі па пытаннях своечасовай фінансавай справаздачы адпаведна з працэдурамі і патрабаваннямі Ўстановы і донараў,
  • ажыццяўленне закупак, звязаных з праграмнай і адміністратыўнай дзейнасцю Ўстановы.

 

Патрабаванні да кандыдата на вакансію "Асістэнт па праектах":

- вышэйшая адукацыя ў сферы эканомікі, бізнэсу, гуманітарных навук, досвед у вызначаных сферах,

- здольнасць працаваць з дадзенымі, фактамі, інфармацыяй,

- здольнасць наладжваць супрацоўніцтва і працаваць у камандзе,

- пунктуальнасць, камунікабельнасць, аператыўнасць,

- здольнасць кантраляваць некалькі відаў дзейнасці адначасова,

- выдатнае валоданне MS Office,

- пісьмовая і вусная ангельская мова,

- вітаецца досвед працы ў некамерцыйным сектары і/альбо ў праектах міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Асноўныя абавязкі:

  • садзейнічанне дырэктару і мэнэджэрам па кіраванні праектамі ў адміністратыўнай і праграмнай сферах,
  • арганізацыя семінараў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў (лагістыка, дакументазварот і інш.),
  • пісьмовы і вусны пераклад матэрыялаў, выступаў і інш.,
  • садзейнічанне ў складанні бягучых і перыядычных справаздачаў.
     

Паводле Eurasia.by.