Нефармальны Мінск - роварная экскурсія ECLAB

23 чэрвеня 2016 года (чацвер) пройдзе бясплатная роварная экскурсія "Нефармальны Мінск", вядоўца-гід - Сяргей Дановіч, студэнт Еўрапейскага коледжа "Liberal Arts" у Мінску (ECLAB). Удзельнікі экскурсіі даведаюцца пра гісторыі мінскага андэграўнда і нефармальныя моладзевыя суполкі. У праграме - наведванне месцаў, дзе ў розныя перыяды часу збіраліся хіпі, "стылягі", панкі, скінхеды ды прадстаўнікі інш. субкультур. Удзельнікі даведаюцца, якую музыку слухалі старэйшыя пакаленні нефармалаў, якія кніжкі чыталі і якую вопратку насілі для самавызначэння.

Абавязковая ўмова ўдзелу - наяўнасць ровара. Пачатак - а 18-й гадзіне. З маршрутам можна азнаёміцца на гэтай старонцы.

Запіс на экскурсію ажыццяўляецца да 15:00 23 чэрвеня 2016 года па тэл.: (029) 917 78 20, праз е-мэйл: serge_trakt@tut.by

Экскурсія пройдзе ў межах "ECLAB_Інтэракцыі" - cерыі імпрэз (лекцый, прэзентацый, кінапраглядаў, дыскусій і г.д.), прысвечаных асэнсаванню савецкай гісторыі і індывідуальнай ды калектыўная памяці. Мерапрыемства на Фэйсбуку.

 

Паводле Eclab.by.