Навучанне ў Тэхнічным універсітэце ў Ліберцы (Чэхія)

Тэхнічны ўніверсітэт у Ліберцы (Чэшская Рэспубліка) паведамляе, што ў рамках стыпендыяльнай праграмы Ўрада Чэшскай Рэспублікі ў 2016-2017 навучальным годзе магістрантам прадастаўляюцца стыпендыяльныя месцы для навучання на англійскай мове па спецыяльнасці "Канструкцыі машын і абсталявання" на машынабудаўнічым факультэце. Тэрмін навучання - чатыры гады. Штогадовая стыпендыя складае каля 5.000 даляраў ЗША. Апошні тэрмін падачы дакументаў - 30 жніўня 2015 года.  Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па адрасе электроннай пошты: marcela.valkova@tul.cz.

Інфармацыйная брашура на рускай мове.

Больш падрабязную інфармацыю пра навучальны курс на ангельскай мове можна знайсці па гэтай спасылцы.

Падрабязна пра стыпэндыяльную праграму чытайце тут

Стыпэндыяльную праграма Чэшскага ўрада на сайце Міністэрства адукацыі ЧР.

Распараджэнне аб прадастаўленні стыпендый: http://registr.dzs.cz/registr.nsf/dispozice_rus.pdf

Крыніца: Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску.