Набор у Школу маладога пісьменніка (2014-2015)

Школа маладога пісьменніка пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў ажыццяўляе набор на 2014-2015 навучальны год.

Школа дзейнічае як нефармальны адукацыйны праект, таму сертыфікат аб яе заканчэнні не замяняе дыплом афіцыйных навучальных устаноў. У праграму навучання ўваходзяць наступныя прадметы: тэорыя літаратуры, замежная і беларуская літаратура, практычныя заняткі па прозе.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост да 25 гадоў;
  • напісанне уласнага празаічнага мастацкага тэксту (аб’ём да 5-ці старонак),
  • напісанне матывацыйнага ліста з адказам на пытанне, чаму ёсць жаданне вучыцца ў пісьменніцкай школе.

Прозу і матывацыйны ліст неабходна даслаць разам у адным файле Word фармата .doc (на першай старонцы трэба пазначыць імя і прозвішча, паштовы адрас, дату нараджэння, e-mail і кантактны нумар тэлефона). Заяўку неабходна даслаць да 26 кастрычніка 2014 года на e-mail: sbp@lit-bel.org (з пазнакай тэмы ліста "Школа").

Паводле Generation.by.