Набор у школу фотарэпарцёра ў Гародні

Школа фотарэпарцёра пры "Студыі карысных кампетэнцый" у Гародні прапануе атрымаць дадатковую адукацыю ў галіне рэпартажнай і дакументальнай фатаграфіі.

Выпускнікі атрымаюць неабходныя веды і навыкі для творчага і прафесійнага развіцця, працы ў медыя.

Праграма курсу ўключае наступныя тэмы: асновы сучаснага рэпартажу, этыка, аналіз інфармацыі, пошук актуальных тэмаў, навыкі візуальнага аповеду, праектнае мысленне, падрыхтоўка да здымачнага працэсу (збор інфармацыі, планаванне, усталяванне кантактаў), адбор і рэдагаванне матэрыялу, будаванне фотагісторыі.

Курс прадугледжвае практычныя заняткі і выкананне ўласных праектаў.

Праграма курсу:

  • знаёмства з групай, прагляд і абмеркаванне партфоліа,
  • фотарэпартаж і фотагісторыя,
  • камеры і аб'ектывы, неабходныя фотарэпарцёру,
  • асноўныя этапы працы над фотагісторыяй,
  • ключавы кадр фотагісторыі,
  • праца ў рэальных умовах: выкарыстанне тэхнікі, камунікабельнасць, тактоўнасць, акторскае майстэрства, увага да дэталяў,
  • прастора кадру,
  • святло і колер,
  • падрыхтоўка фотагісторый у фармаце мульцімедыя,
  • будаванне фотагісторый: адбор, рэдагаванне,
  • практычны занятак,
  • прэзентацыя і абмеркаванне фотагісторый і рэпартажаў, падрыхтаваных удзельнікамі.

Вядоўца курсу - Аляксандр Саенка, пераможца фотаконкурсаў "Belarus Press Photo", удзельнік праекту "BY NOW".

Курс разлічаны на 6 тыдняў (11 заняткаў і трэнінг). Кошт навучання - 800 тыс. бел. рублёў. Заняткі будуць праходзіць па панядзелках і чацвяргах па адрасе: Гродна, вул. Ціміразева, 10/1. Пачатак у 19.00. Курс пачынаецца 16 лютага.

Запіс на курс ажыццяўляецца да 14 лютага 2015 года па тэл.: (029) 284 77 99, альбо праз е-мэйл: edustudio.hrodna@gmail.com. Па дадатковых пытаннях звяртайцеся па тэл: (029) 284 77 99.

 

Паводле EduStudio-Hrodna.