Набор у Акадэмію студэнцкага лідарства

Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў запрашае актыўных студэнтаў 1-3 курсаў вышэйшых навучальных устаноў Мінска ў Акадэмію студэнцкага лідарства, якая ёсць адукацыйнай праграмай.

Навучанне ўключае засваенне практычных навыкаў па працы з камандай, вядзенні перамоваў з адміністрацыяй, тайм-мэнэджмэнце, публічным прамовам, камунікацыі з журналістамі. Праграма прадугледжвае абмен досведам з лідарамі еўрапейскіх студэнцкіх арганізацыяў.

Адукацыйная праграма падтрымлівае рэалізацыю лакальных студэнцкіх кампаній.

Навучэнцы Акадэміі студэнцкага лідарства атрымаюць веды пра гісторыю студэнцкіх рухаў у Беларусі і свеце, а таксама пра сістэмы адукацыі ў розных краінах.

Кандыдаты могуць абраць адзін з чатырох кірункаў навучання:

  • абарона правоў студэнтаў,
  • павышэнне якасці адукацыі,
  • беларусізацыя вышэйшай адукацыі,
  • студэнцкія СМІ.

Альбо кандыдаты могуць прапанаваць сваю ўласную ідэю.

Навучанне будзе праходзіць у форме інтэрактыўных семінараў (праца ў групах, ралявыя гульні, прагляд фільмаў і г.д.), а таксама праз анлайн-платформу праз выкананне заданняў дыстанцыйна.

Трэнерамі Акадэміі з'яўляюцца беларускія і еўрапейскія эксперты ў галіне вышэйшай адукацыі, студэнцкіх правоў і дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў.

Семінары па ўводзінах у адукацыйную праграму навучання пройдуць у Гродна (25.02.2015), Гомелі (28.02.2015) і Мінску (1.03.2015 і 2.03.2015).

Дэдлайн па ўсіх семінарах - за 3 дні да іх правядзення. Кандыдатам рэкамендуецца своечасова запоўніць анлайн-форму заяўкі.

Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца па тэл.: (029) 180 66 49 (Аляксандра), альбо на е-мэйл: BelStudAcademy@gmail.com.

 

Паводле Cdsi.by.