Набор спецыялістаў для праекта Крэатыўныя гарады і рэгіёны (Усходняе партнёрства)

У межах праграмы ЕС-"Усходняга партнёрства" "Культура і крэатыўнасць" набіраюцца спецыялісты для праекту "Крэатыўныя гарады і рэгіёны".

Арганізатары прапануюць наступныя вакансіі:

- старэйшы эксперт;

- малодшы эксперт (6 спецыялістаў, якія будуць прадстаўляць адпаведна краіны "Усходняга партнёрства": Беларусь, Украіну, Малдову, Грузію, Арменію, Азербайджан).

Праект скіраваны на працу з рэгіёнамі, малымі і сярэднімі гарадамі і мае мэтай раскрыццё іх патэнцыялу праз культуру. Дэдлайн для кандыдатаў - 3 жніўня 2016 года. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле CulturePartnership.eu.