Набор экспертаў для праекту РЭФОРУМ (Беларусь)

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСС) набірае экспертаў па распрацоўцы рэформаў у галіне кіравання дзяржуласнасцю, функцыянавання некамерцыйных арганізацый у Беларусі, развіцця інавацыйнага сектару і IT. Эксперты мусяць працаваць па праекце "РЭФОРУМ". Тры групы экспертаў па вызначаных кірунках атрымаюць заданні для падрыхтоўкі канкрэтных прапаноў і рашэнняў.

Кандыдатамі могуць быць: навуковыя калектывы, экспертныя групы, аналітычныя цэнтры, асобна эксперты.

 

Кандыдаты мусяць даслаць заяўку (на беларускай або рускай мове) на е-мэйл: reforum@belinstitute.eu.

Дэдлайн - 23 сакавіка 2016 года.

Падрабязная інфармацыя - тут.

 

Паводле BelInstitute.eu.