На прАстор - праект па сацыяльнай адаптацыі дзяцей-сірот (Беларусь)

Сацыяльна-адукацыйны праект "На прАстор" - ініцыятыва рэпутацыйнай агенцыі "Крок да поспеху" і піяр-агенцыі "ЕТС". Праект дае магчымасць выхаванцам дзіцячых дамоў-інтэрнатаў набыць інструменты для пабудовы сваёй будучыні. Праект названы ў гонар верша беларускага паэта Якуба Коласа ("На прастор, на шырокі разлог. Выхадзі, мой народ, грамадою...") і мае мэтай дапамагчы дзецям знайсці і абраць свой шлях у жыцці з мноства дарог.

"На прАстор" - гэта адукацыйная пляцоўка, дзе вучні старэйшых класаў з уразлівых слаёў насельніцтва на сталай аснове змогуць атрымліваць веды ў галіне бізнесу, мастацтва і культуры, набываць неабходныя для самастойнага жыцця навыкі.

Удзельнікі праекту змогуць сустрэцца з аднагодкамі, пазнаёміцца з экспертамі розных галін, наведаць семінары, пагуляць у "дзелавыя гульні", наведаць кампаніі падчас экскурсій.

Ужо 22-га лістапада 2016 года ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту (Ратамка, Мінскі рэгіён) пройдуць заняткі па фінансавай пісьменнасці і адбудзецца гульня "Плануем сваю будучыню". Даведкі па тэл.: (029) 688 10 83, (029) 638 48 72, праз е-мэйл: MR@imageconsult.by. Падрабязней тут.