МВФ: Бясплатны анлайн-курс па рэформе энергасубсідый

Міжнародный валютны фонд прапануе бясплатны анлайн-курс "Рэформа энергасубсідый". Курс скіраваны на даследаванне кошту энергасубсідый і дызайн паспяховай рэформы на падставе краінавых тэматычных даследаванняў. Энергасубсідыі могуць стаць праблемным пытаннем практычна ў кожнай краіне. Папярэднія падатковыя ільготы ўзнікаюць, калі спажывальнікі энергіі плацяць менш, чым каштуе забеспячэнне энергіяй. Такія ільготы высокія ў развіваючыхся і развітых краінах і значна выраслі за апошнія гады.

Курс распрацаваны на базе шырокага міжкраінавага аналізу, які быў нядаўна апублікаваны ў кнізе МВФ "Рэформа энергасубсідый: Урокі і імплементацыі", з рэкамендацыямі, як найлепш правесці рэформу па скарачэнні дзяржаўных субсідый на энергію.

У першай частцы курсу эканамісты МВФ распавядаюць пра паняцце субсідый і спосабы іх вымярэння, а таксама апісваюць іх сацыяльныя, эканамічныя і экалагічныя наступствы. У другой частцы курсу - агляд лепшай сусветнай практыкі ў кірунку рэформы субсідый і вывучэнне параз і поспехаў рэформы на прыкладах канкрэтных краін (з вынікамі тэматычных даследаванняў).

На курс могуць зарэгістравацца ўсе зацікаўленыя - дзяржслужбоўцы ў галіне эканомікі або тыя, хто хоча больш даведацца пра праблемы, звязаныя з субсідыямі, і лепш разумець іх. Курс уключае практычны трэнінг па дызайне паспяховай рэформы энергасубсідый.

Курс распрацаваны МВФ за падтрымкай урада Бельгіі. Запіс на курс і больш падрабязная інфармацыя - тут. Дэдлайн - 24 лютага 2016 года.

 

Пааводле IMF News.