Моладзевы візіт у Патсдам (Германія)

Студэнцкая суполка Беларускага Калегіюма арганізуе з 21-га верасня па 1-га кастрычніка 2014 года моладзевы візіт у Патсдам, Германія. Візіт мае мэтай інфармаванне маладых беларусаў аб жыцці і дзейнасці нямецкіх студэнцкіх і моладзевых арганізацый, а таксама найбольш вядомых грамадзскіх ініцыятывах.

 Праграма праекта ўключае з сябе шэраг сустрэчаў з нямецкімі арганізацыямі, дзейнасць якіх звязана з нефармальнай адукацыяй моладзі і правамі чалавека, Падчас ўерапрыемства асаблівая ўвага будзе надавацца рэалізацыі ўласных праектаў удзельнікаў і пошуку партнёраў. Удзельнікі сустрэчы будуць пражываць у моладзевым цэнтре “Project House Potsdam”, які знаходзіцца ў 2-х кіламетрах ад Берліну.

 Патрабаванні да кандыдатаў: ўзрост ад 18 да 26 гадоў; выпускнік, студэнт альбо абітур’ент Беларускага Калегіюма; сяброўства ў моладзевай грамадскай арганізацыі; цікаўнасць да праектнага мэнэджменту, фандрайзінгу, механізмаў працы з моладзю і правамі чалавека; валоданне нямецкай альбо ангельскай мовай; жаданне актыўна удзельнічаць у праграме мерапрыемства, прапаноўваць тэмы для дыскусій.

 Арганізатары мерапрыемства аказваюць візавую дапамогу і пакрываюць транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне.

 Заяўку аб удзеле (невялікі аповед пра сябе і матывацыйны ліст з 3-7 сказаў) трэба даслаць да 14 жніўня 2014 года каардынатару праекта Аляксандру на скрыню aamihailouski@gmail.com.

Паводле adukacyja.info