Моладзевы трэнінг па інфармацыйнай пісьменнасці (Мінск)

26-28 лютага 2016 года ў Мінску "Офіс прасоўвання ініцыятыў" (Беларусь) ладзіць моладзевы трэнінг па інфармацыйнай пісьменнасці.

Тэмы трэнінгу: запыты і пошук інфармацыі, аналіз і выбар крыніц, уплыў асабістых мэтаў на выбар крыніц і да т.п.

Удзельнікі трэнінгу змогуць у далейшым весці заняткі па інфармацыйнай пісьменнасці ў грамадскіх арганізацыях і установах адукацыі.

Трэнінг пройдзе з 11:00 26 лютага па 13:00 28 лютага. Удзел бясплатны. Іншагароднім арганізатары кампенсуюць вандроўку і кошт пражывання ў Мінску. Каб падаць заяўку, калі ласка, запоўніце анлайн-анкету.

Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па тэл.: (029) 395 85 02, на е-мэйл: ngo.oip@gmail.com.

Падрабязнасці - па спасылцы.

 

Паводле NGO-OIP.by.