Моладзевая школа трэнераў Офіса прасоўвання ініцыятыў

Офіс прасоўвання ініцыятыў (Беларусь) ладзіць Моладзевую школу трэнераў. Запрашаюцца школьнікі ва ўзросце ад 14 гадоў, якія імкнуцца стаць трэнерамі, вядоўцамі адукацыйных мерапрыемстваў і г.д.

Навучэнцы пазнаёмяцца з інтэрактыўнымі адукацыйнымі методыкамі, еўрапейскімі практыкамі працы з моладдзю ў сферы дадатковай адукацыі, даведаюцца пра паняцце "групавой дынамікі" і методыку навучання "роўны - роўнаму".

Навучанне платнае і ажыццяўляецца падчас восеньскіх вакацыяў - з 27 па 29 кастрычніка 2015 года. Заняткі пройдуць у Мінску (расклад заняткаў - з 10:30 па 18:00, прадугледжаны перарывы на гарбату і абед). Кошт навучання - 450 тыс. бел. руб.

Вядоўцы курса - Вольга Хабібуліна і Вольга Сацук, трэнеры і кіраўнікі адукацыйных праграм нефармальнай адукацыі.

Для ўдзелу неабходна да 11 кастрычніка запоўніць анлайн-анкету. Вітаюцца кандыдаты, якія ўжо прымалі ўдзел у адукацыйных мерапрыемствах Офіса прасоўвання ініцыятыў.

 

Паводле NGO-OIP.by.