Міжнародны паэтычны фестываль ім. Міхася Стральцова

13-15 лютага 2015 года ў Мінску пройдзе штогадовы Міжнародны фестываль імя Міхася Стральцова "Вершы на асфальце", у межах якога адбудзецца паэтычны слэм. Лепшыя аўтары вершаў будуць вызначаны па адзнаках гледачоў за змест і артыстызм.

Фінальны спіс удзельнікаў паэтычнага слэму будзе сфарміраваны на конкурснай аснове.

Для падачы заяўкі неабходна загрузіць на рахунак Youtube відэа, дзе вы чытаеце адзін ўласны верш, і даслаць спасылку на ролік праз форму падачы заяўкі. Якасць відэа не мае прынцыповага значэння, яно можа быць знятае і на смартфон. Заяўкі аўтараў прымаюцца да 2 лютага 2015 года.

Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца па тэл.: (017) 200 80 91, ці па электроннай пошце: sbp@lit-bel.org.

Паводле Generation.by.