Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (Літва)

2-4 кастрычніка 2015 года ў Каўнасе (Літва) пройдзе 5-ты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі.

Прадстаўнікі грамадскай кампаніі "У Беларусь і Еўропу - Без Візы!", а таксама Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) арганізуюць на Кангрэсе тэматычную панэль "Мабільнасць, міграцыя і візавыя рэжымы". Запрашаюцца госці і дакладчыкі па вызначанай тэме, а таксама прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 18 траўня 2015 года. Анлайн-рэгістрацыя ажыццяўляецца тут.

Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на электронны адрас: Info@novisa.by.

 

Паводле У Беларусь і Еўропу - Без Візы! / Visa Free.