Міжнародны хакатон Garage48 (Віцебск)

Упершыню ў Віцебску з 12 па 14 верасня 2014 года пройдзе міжнародны хакатон Garage 48, які мае мэтай аб'яднаць маладых стартапераў і IT-спецыялістаў. Цягам 48 гадзін разам з мясцовымі ўдзельнікамі ў камандах будуць працаваць госці з Мінска, Эстоніі, Латвіі і Літвы. Арганізатары мерапрыемства - супольнасць Startup Belarus, бізнес-клуб Startup HUB Imaguru і віцебская арганізацыя DevOWL Meetup.

 У межах хакатону сустрэнуцца ментары, інвестары, журналісты і ўдзельнікі, якія для рэалізацыі ўласных новых ідэй створаць свае каманды (дызайнер, праграміст, брэнд-мэнэджмент і маркетынг). Пасля прэзентацый прадуктаў журы вызначыць лепшых стартапераў.

 Для ўдзелу ў хакатоне запрашаюцца: вэб-дызайнеры; front-end распрацоўшчыкі; HTML / CSS / AJAX / JS, back-end / mobile распрацоўшчыкі; маркетынг-спецыялісты і спецыялісты па продажу, team-лідары, прадпрымальнікі.

 Зарэгістравацца і купіць квіткі можна праз eventbrite альбо набыць квіток у клубе IMAGURU. Кошт квітка ўключае ўдзел у мерапрыемстве, , інтэрнэт, магчымасць пражывання, харчаванне і фінальную вечарынку. Дадатковая пытанні - праз e-mail: minsk@garage48.com, тэл.: + 375-29-25-1213-7.

Паводле generation.by