Міжнародны фотаконкурс New East Photo Prize

Фатографы з краін Усходняй Еўропы, Балкан, Расіі і Сярэдняй Азіі запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе брытанскага некамерцыйнага фонда Calvert 22 і анлайн-выдання The Calvert Journal.

Cярод удзельнікаў конкурсу New East Photo Prize вітаюцца фатографы, якія выкарыстоўваюць як фотастужку, так і лічбавыя камеры, смартфоны або планшэты.

На конкурс можна дасылаць серыі фатаграфій, створаныя на працягу 2-х апошніх гадоў. Вітаюцца выявы сацыяльнай і культурніцкай тэматыкі, дакументальная і мастацкая фатаграфія, праекты з выкарыстаннем відэа.

Пераможца конкурсу атрымае магчымасць апублікаваць фотаальбом свайго праекту, возьме ўдзел у 2-месячнай экспазіцыі прац фіналістаў конкурсу ў Лондане (лістапад-снежань 2016 года).

Спецыяльны прыз конкурсу - за перамогу ў намінацыі няскончанай (бягучай) серыі прац у фотадакументалістыцы - 1 тыс. фунтаў стэрлінгаў на завяршэнне праекта. Спонсар гэтай намінацыі - анлайн-часопіс Bird In Flight.

Дэдлайн - 19 жніўня 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле IJnet.org.