Міжнародны форум па культурным менеджменце і культурніцкай палітыцы (Мюнхен)

Інстытут імя Гётэ запрашае ў Мюнхен на Міжнародны форум  па культурным менеджменце і культурнай палітыцы. Мерапрыемства пройдзе 7-18 лістапада 2016 года. На конкурснай аснове будзе выбрана 15 удзельнікаў. У праграме - воркшопы, знаёмства з незалежнай арт-сцэнай Мюнхена, культурніцкія мерапрыемствы і г.д.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на авіяпералёт, пражыванне, страхоўку, выдаткоўваюць стыпендыю.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- добрае валоданне ангельскай мовай;

- мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу ў  сферы  культуры (пажадана на незалежнай пляцоўцы);

- прапанова ўласнага праекта (для кансультацый з ментарамі і працы над ім падчас Форуму - у мэтах навучання і прафесійнага абмену).

Дэдлайн - 24 ліпеня 2016 года.

Падрабязнасці - тут.

 

Паводле EU-Eastern Partnership Culture and Creativity Programme.