Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў Тэатральны куфар 2016

З 21-га лістапада па 3-га снежня 2016 года ў Мінску пройдзе 13-ты Міжнародны фестываль студэнцкіх і моладзевых тэатраў "Тэатральны куфар". "Тэатральны куфар" - адзіны ў Беларусі міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў і транснацыянальная платформа, якая аб'ядноўвае таленавітую і актыўную моладзь з розных краін свету. Арганізатары фестывалю запрашаюць творчыя калектывы і тэатральныя суполкі стаць удзельнікамі мерапрыемства, выступіць з лепшымі спектаклямі і зрабіць свой унёсак у міжнародны моладзевы тэатральны рух. Дэвіз "Тэатральнага куфара" 2016 года - "Традыцыі. Пошук. Эксперымент".

Дэдлайн - 1 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці - тут. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэл.: (029) 29 611 67 76, на е-мэйл: k_saladukha@yahoo.com (спадарыня Кацярына Саладуха - дырэктар Фестывалю).

 

Паводле Tэатральны куфар.