Міжнародная прэмія імя Найтаў для журналістаў

Міжнародны цэнтр для журналістаў (ICFJ) шукае намінантаў на атрыманне прэміі імя Найтаў (Knight International Journalism Award). Вітаюцца журналісты, якія выкарыстоўваюць новыя падыходы і тэхналогіі для стварэння высокаякаснага кантэнту навінаў, што аказваюць значны ўплыў на жыццё людзей у развіваючыхся краінах.

Прэмію могуць атрымаць журналісты, рэдактары, менеджэры СМІ, блогеры.

Стыпендыі прызначаны для прасоўвання іннавацыяў у сродках масавай інфармацыі па ўсім свеце. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе 10 лістапада 2015 года ў Вашынгтоне, ЗША. Заяўкі прымаюцца да 20 лютага 2015 года. Намінаваць журналістаў можна тут.

Падрабаязная інфармацыя пра конкурс знаходзіцца па гэтай спасылцы.

Паводле Ijnet.org.