Міжнародная праграма абмену Global Citizen

Міжнародная арганізацыя AIESEC запрашае да ўдзелу ў праграме абмену "Global Citizen", якая скіравана на працу ў сацыяльных праектах ці грамадскіх арганізацыях.

AIESEC развівае лідарскі патэнцыял моладзі праз міжнародныя праграмы ўжо больш за 65 гадоў у 124 краінах. Праграмы абмену дазваляюць не толькі атрымліваць новыя веды, паляпшаць узровень валодання ангельскай мовай, паглыбіцца ў новую культуру і павандраваць, але таксама і развіваць асабістыя лідарскія якасьці.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • cтудэнт ці нядаўні выпускнік ВНУ;
  • yзрост 18-30 гадоў;
  • yзровень валодання ангельскай мовай не ніжэй за Intermediate.

Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў праграмы абмену, але не пакрываюць транспартныя і візавыя выдаткі. З актуальнымі праектамі можна азнаёміцца па спасылцы. Для ўдзелу ў праграме абмену неабходна запоўніць анкету.

Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца да прадстаўніка AIESEC Яўгена Карпава: ievgenii.karpov@aiesec.net.

Паводле Adukacyja.info.