Міжнародная канферэнцыя па сацыальных медыя (Турцыя)

Міжнародная няўрадавая арганізацыя Kimse Yok Mu 15 траўня 2015 года ладзіць у Стамбуле (Турцыя) Канферэнцыю па сацыяльных медыя. Мерапрыемства мае сістэматызаваць і палепшыць існуючыя мадэлі сучасных сацыальных медыа для выкарыстання іх эфектыўнасці дзеля дабрачыннасці і вырашэння сацыяльных праблем.

Арганізатары канферэнцыі запрашаюць навукоўцаў і экспертаў да абмеркавання наступных тэм:

  • стварэнне новых платформаў сацыальнай дабрачыннасці;
  • выкарыстанне сацыяльных медыя для добраахвотніцтва;
  • сацыяльныя медыя і дасведчанасць грамадства;
  • павышэнне патэнцыялу няўрадавых дэмакратычных арганізацый;
  • сацыяльныя медыя ва ўмовах крызісу;
  • заахвочванне моладзі;
  • сацыяльныя медыя і традыцыйныя сродкі масавай іфармацыі;
  • матывацыя 3.0 у сацыяльных медыя.

 Апошні дзень падачы заявак на ўдзел у канферэнцыі - 15 лістапада 2014 года. Падрабязнасці - на сайце, па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на скрыню: academic@kimseyokmu.org.tr

Паводле adukacyja.info