Мігранты: парады, інструменты, рэсурсы (Магілёў)

1-7 кастрычніка 2016 года ў Магілёве "Грамадзянскі форум" (Беларусь) ладзіць у межах моладзевага абмену Erasmus + сустрэчу "Мігранты: парады, інструменты, рэсурсы". Тэмы сустрэчы: праблемы міграцыі, паўнавартаснае ўключэнне мігрантаў у жыццё грамадства, пазітыўныя адносіны да мігрантаў з боку мясцовых супольнасцей, разуменне патрэб уцекачоў, інш.

Мэты: мерапрыемства: спрыянне міжкультурнаму дыялогу; знаёмства з еўрапейскімі каштоўнасцямі і міграцыйнай палітыкай Беларусі, Эстоніі, Латвіі, Грузіі; абмен досведам супрацоўніцтва ў пытаннях міграцыі з мясцовымі ўладамі; распрацоўка механізмаў уцягнення моладзі ў працэс прыняцця рашэнняў на мясцовым і нацыянальным узроўнях у пытаннях міграцыі і інтэграцыі ўцекачоў; фарміраванне талерантнасці, г.д.

Працоўная мова сустрэчы - руская.

Запрашаецца моладзь ва ўзросце 18-25 год. Вітаюцца ўдзельнікі, якія цікавяцца дадзенай праблематыкай і маюць інтарэс да супрацоўніцтва ў гэтым накірунку.

Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў. Выдаткі на вандроўку ў Магілёў пакрываюцца самастойна.

Патрабаванні да кандыдатаў: інтарэс да моладзевых абменаў і грамадскага жыцця; талерантнасць; гатоўнасць да актыўнага ўдзелу.

Апошні дзень падачы заяўкі на ўдзел - 10 верасня 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Даведкі праз е-мэйл: participants@civilforum.eu. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле CivilForum.by.