Медыяшкола спартовага выдання Трыбуна (Мінск)

З 1-га па 31-га ліпеня 2016 года беларускае спартовае выданне "Трыбуна" ладзіць у Мінску бясплатную медыяшколу для ўсіх, хто цікавіцца спортам і спартовай журналістыкай.

Праграма навучання прызначана для людзей, якія маюць інтарэс да беларускага спорту і жаданне захапляльна распавядаць пра бягучыя спартовыя падзеі ў Беларусі.

Рэдакцыя "Трыбуны" набірае ў медыяшколу 4-х навучэнцаў (іншагароднім удзельнікам можа быць забяспечана пражыванне падчас навучання).

Падрыхтоўка ўключае знаёмства з тэорыяй і практыкай "рэдакцыйнай кухні". Навучэнцы змогуць публікавацца ў адмысловым блогу "Трыбуны" і атрымліваць каментары аўдыторыі выдання. Па заканчэнні медыяшколы не выключана супрацоўніцтва лепшых навучэнцаў са спартовым медыярэсурсам.

Кандыдаты мусяць да 20 чэрвеня 2016 года даслаць ліст-заяўку на электронную скрыню: gorunovich@sports.ru. У лісце неабходна распавесці пра сябе і прычыны ўдзелу, а таксама дадаць некалькі прыкладаў сваіх тэкстаў ці праектаў, нават калі яны не маюць дачынення да спорту.

Падрабязней - тут.

 

Паводле 34mag.net.