Медыя-трэнінг у Чарнагорыі і Германіі

Арганізацыя EYP ладзіць набор "амбасадараў" медыя ў межах праекта "Вызваліць нашыя медыя! Свабода медыя ў Еўропе - абмежаваны тыраж?". Запрашаюцца 15 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Арменіі, Польшчы, Венгрыі, Македоніі, Чарнагорыі, Германіі, Грэцыі, Брытаніі, Турцыі, Чэхіі, Босніі і Герцэгавіны.

Праект мае мэтай абмеркаванне актуальных праблем медыя, развіццё плюралізму і паўнавартаснай дэмакратыі на ўсіх узроўнях у Еўропе.

Праект уключае трэнінг у Падгорыцы (Чарнагорыя), які пройдзе з 29-га красавіка па 3-га траўня, і трэнінг у Берліне (Германія) 15-19 ліпеня 2015 года.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • досвед у журналістыцы ці медыяактывізме,
  • узрост 18-30 гадоў,
  • ініцыятыўнасць,
  • папярэдняя актыўнасць у сферы свабоды друку і медыя,
  • арганізацыйныя здольнасці.

Арганізатары пакрываюць удзельнікам 70% транспартных выдаткаў. Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-форму заяўкі  да 21:59 11 сакавіка 2015 года. Заяўка ўключае відэа кандыдата з яго матывацыянай заявай і аповедам пра сябе (працяг 2 хв.). Інфармацыя пра праект размешчана тут. Па дадатковую інфармацыю неабходна звяртацца на е-мэйл: a.saraste@youthpress.org.

 

Паводле Youthpress.org.