Медыя-бранч Школы журналістыкі IBB (Мінск)

2 верасня 2016 года Школа журналістыкі Мінскага адукацыйнага цэнтра імя Ёханеса Раў (IBB) ладзіць першы медыябранч. Тэма сустрэчы - "СМІ як партнёры ў вырашэнні сацыяльных праблем". Госці сустрэчы даведаюцца, якім чынам сродкі масавай інфармацыі могуць уплываць на працэсы вырашэння сацыяльных праблем, навошта з імі супрацоўнічаць мясцовым супольнасцям і недзяржаўным арганізацыям. Удзельнікі мерапрыемства маюць магчымасць аб'яднаць намаганні ў прасоўванні сацыяльных праектаў.

Вядоўца сустрэчы - дырэктар камунікацыйнага агентства EZERIN`COM Андрэй Эзерын. Мадэратарка сустрэчы - Марына Загорская.

На медыя-бранч запрашаюцца: журналісты беларускіх сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый, праектаў і ініацыятыў. Вітаюцца спецыялісты з рэгіёнаў Беларусі. Арганізатары пакрываюць выдаткі на падарожжа і пражыванне.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў - да 28 жніўня 2016 года. Для рэгістрацыі неабходна запоўніць анлайн-анкету. Даведкі па тэл: (0170 207 49 7, праз е-мэйл: pr@ibb.by. Інфармацыя пра мерапрыемства на рускай мове тут.

 

Паводле IBB-Minsk.by.