MediaBarCamp 2015 у Літве

8-мы міжнародны MediaBarCamp 2015 адбудзецца 7-10 траўня 2015 года ў Літве.  MediaBarCamp 2015 арганізаваны Шведскім міжнародным ліберальным цэнтрам (SILC) у супрацы з лакальнымі партнёрамі ў Беларусі і Швецыі. Тэма мерапрыемства - субкультура палітыкі.

Да ўдзелу запрашаюцца: блогеры, медыя- і палітычныя актывісты, калектывы распрацоўшчыкаў анлайн-праектаў, аўтары інавацыйных ідэй, сацыяльныя прадпрымальнікі, актыўныя грамадзяне і іншыя актывісты, якія падзяляюць каштоўнасці свабоды слова і выказванняў, прадстаўнікі сацыяльна-культурных праектаў, што выкарыстоўваюць сучасныя медыятэхналогіi для камунікацыі з мэтавай аўдыторыяй.

Кандыдаты мусяць да 1 красавіка (уключна) 2105 года запоўніць анлайн-анкету, падрыхтаваць прэзентацыю (тэму і сціслы змест, мінімум 300 знакаў, неабходна сфармуляваць на ангельскай мове), зрабіць публікацыю пра MediaBarCamp 2015 на ўласным сайце з гіперспасылкай на Mediabarcamp.

Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Арганізатары кампенсуюць удзельнікам усе выдаткі, звязаныя з праездам, візавымі зборамі, а таксама забяспечваюць пражыванне і харчаванне. Падрабязная інфармацыя размешчана тут.

 

Паводле Adukacyja.info.