MATRA: Праграма малых грантаў пры садзейнічанні Амбасады Нідэрландаў

Амбасада Каралеўства Нідэрландаў ладзіць для Беларусі конкурс на фінансаванне малых праектаў па праграме "Matra". Мэта конкурсу - падтрымка дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці.

Праграма мае мэтай заахвочванне грамадзянскай супольнасці да ўдзелу у працэсе прасоўвання трансфармацыі Беларусі ў плюралістычную, дэмакратычную краіну. 

У межах праграмы памер малых грантаў складае максімум 25 тыс. еўра.

Па праграме "Matra", вітаюцца ініцыятывы, скіраваныя на ўмацаванне вяршэнства закону, заахвочванне грамадзянскага ўдзелу, ўмацаванне грамадзянскай актыўнасці і здольнасці наяўрадавых інстытуцый уплываць на працэсы трансфармацыі, пасіленне ролі інавацыйнай адукацыі сярод актыўнай грамадскай супольнасці, а таксама ініцыятывы, скіраваныя на змяненне адносін грамадства да правоў чалавека.

Ідэі і тэмы прапаноў могуць быць абмеркаваныя перад падачай заяўкі праз skype: Matra.Kap, альбо праз е-мэйл: WAR-Belarus@minbuza.nl.

Дэдлайн падачы заявак - 23:59 15 сакавіка 2015 года. Папярэднія рэзультаты конкурсу стануць вядомыя 15 траўня, канчатковыя - 15 чэрвеня 2015 года. Падрабязная інфармацыя пра працэс падачы заявак і праграму размешчана тут.

Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца ў Ганаровае Консульства Каралеўства Нідэрландаў у Беларусі па тэл.: (017) 262 53 23, факсе: (017) 262 40 52, альбо праз электронную пошту: nlconsulate@mail.by.

Паводле Poland.Nlembassy.org.