Мастацкі конкурс да 270-х угодкаў нараджэння Тадэвуша Касцюшкі

Берасцейская культурна-асветніцкая ініцыятыва "Грунт" ладзіць конкурс у гонар Тадэвуша Касцюшкі.

Да ўдзелу запрашаюцца мастакі і дызайнеры.

Канкурсанты мусяць даслаць выявы, якія адпавядаюць тэме конкурсу "Сын свабоды, гонар Беларусі" (гэты слоган і імя Тадэвуша Касцюшкі маюць быць упісаныя ў кампазіцыю). Тэхнічныя патрабаванні: электронным выгляд, пашырэнне не менш за 300 ррі, прапорцыі бакоў не больш 1:1,5, памер не менш 20х30 cм.

Выявы могуць быць створаны ў любой стылістыцы і тэхніцы, з'яўляцца сканамі карцінаў або вэктарнымі малюнкамі.
Аўтарскія правы павінны цалкам належаць удзельніку конкурсу.

Выява будзе выкарыстоўвацца на сувэнірнай прадукцыі, інфармацыйных буклетах і стэндах, у электронным і друкаваным выглядзе. Адпаведна, конкурсныя працы мусяць быць прыдатныя для гэтых мэтаў (чытабельныя ў памерах 20х30 см, зразумелыя для шырокай аўдыторыі).

Конкурс арганізаваны да 270-годдзя нараджэння Тадэвуша Касцюшкі. Прызавы фонд конкурсу складае 4 млн. беларускіх рублёў.

Конкурсныя працы прымаюцца на е-мэйл: grunt.brest.by@gmail.com. Дэдлайн - 29 траўня 2016 года. Падрабязней - тут. Даведкі па тэл.: (029) 227 52 12.

 

Паводле NGO.by.