МАМ: Вакансія спецыяліста па сувязям з грамадскасцю і працы з мігрантамі / Сакратара кіраўніка місіі

Міжнародная арганізацыя па міграцыі шукае спецыяліста па сувязям з грамадскасцю і працы з мігрантамі, сакратара кіраўніка місіі ў Беларусі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- вышэйшая адукацыя (пажадана дыплом у галіне журналістыкі, камунікацый, міжнародных адносін),

- свабоднае валоданне ангельскай мовай,

- здольнасць рабіць якасныя фотаздымкі, веданне аўтарскага права, капірайту рэдагавання.

Працоўныя абавязкі:

- напаўненне кантэнтам беларускага сайту арганізацыі,

- падрыхтоўка справаздач і паведамленняў для брыфінгаў,

- відэа- і фотадакументаванне мерапрыемстваў,

- удзел у падрыхтоўцы прома-матэрыялаў (постэраў, банераў, брашураў),

- удзел у арганізацыі воркшопаў і сустрэч, візітаў (замова гатэляў, візы і інш.),

- праца сакратара кіраўніка місіі,

- пры неабходнасці пераклад (ангельская і іншыя мовы). Падрабязнае апісанне вакансіі - тут.

Дэдлайн - 15 студзеня 2016 года. Кандыдаты мусяць даслаць заяўку і персанальную форму на е-мэйл: asigaeva@iom.int.

 

Паводле IOM.by