Магістратура ва Ўніверсітэце Лазанны (Швейцарыя)

Універсітэт Лазанны (Швейцарыя) прапаноўвае дзесяць стыпендый для навучання ў магістратуры ў 2015-2016 гадах. Стыпендыі выдзяляюцца на любыя магістарскія праграмы, якія выкладаюцца ў Лазанскім універсітэце, акрамя некаторых адукацыйных праграм у галіне медыцыны, адукацыі і права.

Кандыдаты на атрыманне стыпендый Універсітэта Лазанны павінны мець ступень бакалаўра, якую яны атрымалі ў замежным, небеларускім, ўніверсітэце.

Фінансавыя ўмовы: стыпендыя складае 1600 швейцарскіх франкаў штомесяц.
Апошні тэрмін прыёму заявак на восеньскі навучальны семестр 2015 года і веснавы навучальны семестр 2016 года – 15 снежня 2014.

Больш падрабязная інфармацыя даступная па спасылцы.

Паводле adukacyja.info