Магістратура ў Гамбургскім універсітэце прыкладных навук

Гамбургскі ўніверсітэт прыкладных навук прапануе стыпендыі для навучання ў магістратуры.

Памер стыпендыі складае 400 еўра на месяц. Тэрмін стыпендыяльнай праграмы - 5 месяцаў з магчымасцю працягу фінансавання яшчэ на адзін семестр.

Кандыдаты мусяць атрымаць папярэднюю адукацыю па-за Германіяй - мець дыплом бакалаўра з выдатнымі адзнакамі. Пажадана, каб студэнты бралі ўдзел у стажыроўках або мелі досвед валанцёрства.

Дэдлайн - 30 красавіка 2016 года. Знайсці заяўку можна тут. Падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы.

 

Паводле Adukacyja.info.