Магістратурa ў Акадэміі Deutsche Welle

Акадэмія Deutsche Welle у супрацы з Універсітэтам Бонна ажыццяўляе набор на зімовы семестр навучання па магістарскай праграме ў сферы медыя і камунікацыі. На навучанне запрашаюцца маладыя журналісты, медыямэнэджэры, супрацоўнікі аддзелаў камунікацыі. Асабліва вітаюцца кандыдаты з краін развіваючыхся рэгіёнаў, у тым ліку з Усходняй Еўропы.

Працягласць навучання складае 4 семестры. Паспяховыя студэнты атрымаюць ступень "Master of Arts (M.A.)".

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • ступень бакалаўра,
  • мінімум 1 год прафесійнага досведу,
  • добрае валоданне нямецкай і ангельскай мовамі.

Кошт навучання за ўсе 4 семестры складае 6 000 еўра. Магчыма атрыманне стыпендыі. Дэдлайн - 31 сакавіка 2015 года. Знайсці падрабязную інфармацыю пра праграму можна па спасылцы.

Паводле Adukacyja.info.