Магістратура па паліталогіі і канфлікталогіі (Злучаныя Штаты)

Kroc Institute for International Peace Studies (Злучаныя Штаты) ажыццяўляе набор на магістарскую праграму International Peace Studies. У межах праграмы ладзіцца падрыхтоўка спецыялістаў у галіне дзяржаўнай палітыкі, паліталогіі, мэнэджменту, канфлікталогіі. Акрамя навучання студэнты пройдуць 6-месячную стажыроўку ў адной з вядучых міжнародных арганізацый, якія займаюцца пытаннямі бяспекі. Арганізатары забяспечваюць усіх удзельнікаў праграмы стыпендыямі, якія пакрыюць выдаткі на навучанне, пражыванне, харчаванне.

Тэрмін праграмы - 2 гады. Дэдлайн - 15 снежня 2014 года.

Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты, якія маюць выдатныя акадэмічныя поспехі, прафесійны ці валанцёрскі досвед у сферы забеспячэння міру і правасуддзя.

Спіс неабходных дакуметаў:

- анкета University of Notre Dame;

- анкета Kroc Institute;

- рэзюмэ;

- матывацыйны ліст;

- тры ліста-рэкамендацыі;

- сертыфікат валодання ангельскай мовай (TOEFL / IELTS);

- пераклад дыплому бакалаўра на ангельскую мову;

- пацверджанне ўступнага ўнёску.

Апісанне праграмы даступна на сайце. Рэкамендацыі па афармленні дакументаў чытайце тут. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на электронную скрыню: kroc-admissions.1@nd.edu (кантактная асоба - Diane P. King).

 

Паводле Platfor.ma.