Магістарскія праграмы па журналістыцы

Журналісты і супрацоўнікі медыя запрашаюцца да навучання па магістарскіх праграмах у межах праграмы "Erasmus Mundus".

Удзельнікі праграмы правядуць першы год навучання ва ўніверсітэце Архуса  (Данія), другі год – у партнёрскіх навучальных установах: універсітэце Амстэрдама, Лонданскім гарадскім ўніверсітэце, універсітэце Гамбурга і ўніверсітэце Суонсі.

У другім семестры першага года навучання студэнты атрымаюць магчымасць навучання за межамі Еўропы: Каліфарнійскі ўніверсітэт у Бэрклі, Сіднэйскі тэхналагічны ўніверсітэт, Папскі каталіцкі каледж у Чылі.

Кандыдаты мусяць мець ступень бакалаўра і добра валодаць ангельскай мовай.

Кошт навучання за два гады складае 16 000 еўра. Магчыма атрыманне стыпендыі "Mundus Journalism Consortium" у памеры 48 000 еўра на ўвесь перыяд навучання.

Заяўкі прымаюцца да 10 студзеня 2015 года. Падрабязнасці - на сайце.

 

Паводле Adukacyja.info.