Мадэль Еўрапейскага саюза 2016 у Страсбургу (Францыя)

2-9 красавіка 2016 года ў Еўрапейскім парламенце у Страсбургу (Францыя) ладзіцца моладзевая канферэнцыя "Мадэль Еўрапейскага саюза-2016". Мерапрыемства ўяўляе сімуляцыю інструментаў сучаснай еўрапейскай палітыкі й працэсу прыняцця рашэнняў у ЕС і распрацавана адмыслова для студэнтаў. У канферэнцыі возьмуць удзел 200 маладых еўрапейцаў, якія падчас дыскусій абмяркуюць тэмы крызісу ўцекачоў і узнаўляльнай энергетыкі. Працоўная мова канферэнцыі - брытанская ангельская (з перакладам на асноўныя еўрапейскія мовы).

У дэбатах па рэальных заканадаўчых прапановах Еўракамісіі (па тэме ўцекачоў і ўзнаўляльнай энергетыкі) удзельнікі мерапрыемства змогуць сымуляваць працэс прыняцця рашэнняў у ЕС, узяўшы ролю:

- дэпутата Еўрапарламента,

- міністра Рады Еўрапейскага саюза,

- лабіста,

- перакладчыка,

- журналіста,

- фота-, відэажурналіста.

"Мадэль Еўрапейскага саюза-2016" - гэта ўнікальны адукацыйны праект, які дае магчымасць удзельнікам развіваць навыкі вядзення дэбатаў, камунікацыі, удзелу ў заканатворчасці па рэальнай міжнароднай сітуацыі.

Запрашаецца моладзь ва ўзросце 18-26 год з наступных краін:

 

Кандыдаты мусяць запоўніць заяўку, якая ўключае:

- CV,

- матывацыны ліст,

- эсэ,

- партфоліа альбо копіі акадэмічных дакументаў (у залежнасці ад абранай ролі ўдзельніка).

Тэмай эсэ неабходна абраць адно з 3-х пытанняў:

- Бягучы крызіс уцекачоў ёсць паразай альбо поспехам усталяванага на еўрапейскім узроўні права на прытулак?

- Ці пажадана і рэальна для Еўрапейскага саюза разлічваць выключна на выкарыстанне ўзнаўляльнай энергетыкі?

- Працэс еўрапейскае інтэграцыі абумоўлены ідэалогіяй альбо мае практычныя падставы?

Унёсак удзельніка складае 150 еўра і ўключае пражыванне ў Страсбургу, сняданкі, абеды, выдаткі на перамяшчэнні па горадзе і культурную праграму. Пры неабходнасці арганізатары аказваюць фінансавую падтрымку - кампенсацыю да 100 еўра выдаткаў на падарожжа і пакрыццё ўнёска. Спампаваць запыт пра фінансавую дапамогу можна тут.

Апошні дзень падачы заявак - 21 студзеня 2016 года. Падрабязнасці - тут. Па дадатковых пытаннях неабходна ліставаць на е-мэйл: e.cofaru@beta-europe.org (Elena Cofaru).

 

Паводле MEU-Strasbourg.org