Літаратурная прэмія "Дэбют" імя Максіма Багдановіча: Прыём заявак

Літаратурная прэмія "Дэбют" імя Максіма Багдановіча прысуджаецца штогод за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу, напісаную на беларускай мове ці перакладзеную на яе, аўтару або перакладчыку ва ўзросце да 35 гадоў на момант выдання кнігі.

Арганізатары ўшаноўваюць маладых аўтараў, якія пішуць у жанрах, у якіх працаваў беларускі паэт Максім Багдановіч.

Прэмія "Дэбют" уручаецца ў намінацыях: "Проза", "Паэзія", "Мастацкі пераклад".

Склад журы будзе абвешчаны ў лістападзе 2015 года.

Прыём заявак суіскальнікаў прэміі ажыццяўляецца да 31 студзеня 2016 года.

Даслаць заяўку можна праз электронную форму альбо на е-мэйл: info@pen-centre.by (ці на паштовы адрас: вул. Залатая Горка, 2-101, Мінск, 220 005, Беларусь).

Да заяўкі неабходна далучыць электронную версію кнігі, а таксама перадаць на офіс Беларускага ПЭН-цэнтра 2 асобнікі кнігі, калі яна выходзіла ў папяровым варыянце. Заяўкі без электроннай версіі і 2 асобнікаў кнігі разглядацца ў конкурсе не будуць.

 

Літаратурная прэмія "Дэбют" імя Максіма Багдановіча ўручаецца з 2011 года.

 

Паводле Generation.by.