Life after Mobility Projects - міжнародны трэнінг у Арменіі

Да 5 красавіка 2016 года прымаюцца заяўкі на ўдзел у міжнародным трэнінгу "Life after Mobility Projects", які пройдзе 15-22 траўня ў Гюмры (Арменія).

Трэнінг разлічаны на 24 удзельнікі - з Беларусі, Украіны, Польшчы, Германіі, Італіі, Партугаліі, Арменіі ды Грузіі. На мерапрыемстве будуць абмеркавана паляпшэнне праграм нефармальнай адукацыі і працы з моладдзю, якая ўдзельнічала ў праектах, звязаных з мабільнасцю.

Працоўная мова трэнінгу - ангельская.

Запрашаюцца:

- каардынатары Еўрапейскай валанцёрскай службы і праектаў мабільнасці;

- моладзевыя работнікі.

Кандыдаты мусяць быць зацікаўлены выкарыстаць атрыманыя падчас трэнінгу веды на практыцы, інш.

Фінансавая падтрымка мерапрыемства забяспечваецца ў межах праграмы "Erasmus+": арганізатары пакрываюць удзельнікам выдаткі на пражыванне, харчаванне, атрыманне візы і - часткова - на вандроўку.

Каб запісацца, калі ласка, дашліце свой матывацыны ліст на е-мэйл: queen.opolka@gmail.com. Падрабязнасці - тут.

Паводле Fialta