Лічбавая журналістыка і дэмакратыя - семінар у Мінску

5-9 кастрычніка 2016 года ў Мінску пройдзе семінар "Лічбавая журналістыка і дэмакратыя". На 5-дзённы семінар запрашаюцца маладыя журналісты з  Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі і Расіі. Мерапрыемства ладзіцца пры фінансавай падтрымцы МЗС Германіі.

Запрашаюцца: журналісты, блогеры, - зацікаўленыя ў будучыні лічбавай журналістыкі, свабоднай ад ідэалогіі ды прапаганды.

Патрабаванне да кандыдатаў - узрост 20-35 год.

Тэмы семінару - абмеркаванне працэсаў дэмакратызацыі грамадскай камунікацыі, вызначэнне ролі незалежнай журналістыкі для дэмакратыі, яе прыбытковасці ў зменлівых тэхнічных і сацыяльных умовах.

Працоўная мова - ангельская.

Арганізатары пакрываюць выдаткі дарогу ў Мінск, на пражыванне падчас навучання, забяспечваюць хачаванне.

Кандыдаты на ўдзел мусяць запоўніць форму заяўкі, адправіць яе разам з CV і матывацыйным лістом не пазней за 9 верасня 2016 года на е-мэйл: debate@carta.info.

Колькасць месцаў абмежаваная (ўсяго ў семінары - 16 удзельнікаў). Больш інфармацыі - па гэтай спасылцы.

 

Паводле Adukacyja.info.